Клятву на вернасць Радзіме вымавілі першакурснікі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС

7 сентября 2019

Клятву на вернасць Радзіме і беларускаму народу вымавілі сёння першакурснікі Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Традыцыйна урачыстая цырымонія адбылася на плошчы Дзяржаўнага флага. Словы прысягі вымавілі 160 будучых ратавальнікаў. Сярод іх 15 дзяўчат. Нароўні з хлопцамі яны годна прайшлі жорсткі адбор. Адказны момант з будучымі байцамі МНС падзялілі іх сябры, бацькі і, вядома ж, старэйшыя таварышы і настаўнікі.

Пасля прысягі ўдзельнікаў цырымоніі і гасцей чакала выступленне ўзвода ганаровай варты.