Беларусь ахапіла патрыятычная акцыя "Прыйдзі і пакланіся. Жывая дарога памяці"

19 марта 2021
Гэтымі днямі ў Беларусі ўспамінаюць ахвяр нацызму. Усю краіну ахапіла патрыятычная акцыя "Прыйдзі і пакланіся. Жывая дарога памяці".

Да помнікаў і абеліскаў  нясуць кветкі і запальваюць свечкі. З кожным годам становіцца ўсё менш жывых сведак той вайны.  Але разам з тым  прыходзіць і больш глыбокае ўсведамленне  сэнсу той трагедыі  і той Перамогі. 

Мы памятаем вялікі подзвіг нашага народа. Яны паміралі дзеля нас. І святы абавязак кожнага - быць годнымі нашчадкамі нашых дзядоў і прадзедаў,  захаваць гістарычную праўду і перадаць яе будучым пакаленням (відэа). 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя