Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі пачнуцца праз месяц

17 сентября 2020
Клінічныя выпрабаванні расійскай вакцыны супраць каранавіруса ў Беларусі пачнуцца прыкладна праз месяц. Аб гэтым інфармуе Міністэрства аховы здароўя. Падчас выпрабаванняў будзе ацэньвацца эфектыўнасць вакцыны "Гам-КАВІД-Вак" у адпаведнасці з пратаколам,  а таксама пытанні абароны праў і бяспекі ўдзельнікаў выпрабавання.
 

100 беларусаў возьмуць удзел у даследаванні вакцыны супраць каранавіруса


Даследаванне вакцыны плануецца правесці ў двайным сляпым плацэба-кантралюемым дызайне. Гэта выпрабаванне будзе часткай буйнамаштабнага даследавання вакцыны, якое праводзіцца на тэрыторыі Расіі.

У Беларусі ў ім задзейнічаюць 100 чалавек. Ахвочыя могуць зрабіць гэта ў сямі сталічных і адным віцебскім даследчых цэнтрах. Іх спіс вы бачыце зараз на экране. Папярэдне трэба пакінуць заяўку на сайтах арганізацый аховы здароўя.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя