Клёвыя навінкі Любанскага рыбгаса

13 июня 2022

Гаворачы пра харчовую бяспеку, мы часцей за ўсё распавядаем пра такія сферы нашага АПК, як мяса-малочная вытворчасць, раслінаводства, садаводства. Але між тым прыкметна развіваецца і аквакультура. Гэтай восенню чакаем толькі ад рыбгасаў краіны больш за 10 тысяч тон рыбы: ад карпа і таўсталобіка да фарэлі і сома. 

Адны з самых клёвых месцаў індустрыяльнага рыбоводства  - Брэсцкая і Мінская вобласці. У цэнтральным рэгіёне, напрыклад, новыя трэнды задае рыбакамбінат з Любані. Сярод мясцовых навінак нават рыбныя пельмені. 

Пра разнастайнасць рыбнай палітры аграпрамысловага комплексу - Аляксей Кандраценка (відэа)