Мастацкая галерэя LIBRA прэзентавала калекцыю Марыны Капілавай

16 марта 2020
Мастацкая галерэя LIBRA прэзентавала калекцыю мастака, скульптара і дызайнера  Марыны Капілавай.

Жаночае адзенне з металу! Мастацкая галерэя LIBRA  прэзентавала калекцыю мастака, скульптара і дызайнера Марыны Капілавай. Яна вырашыла здзівіць не цікавым кроем адзення, а калекцыяй аксесуараў-кальчуг. Яе птушкі, матылькі, скарпіёны і іншыя насякомыя і жывёлы ўмеюць рухацца. Звычайна сваіх герояў аўтар стварае з латуні ці бронзы.

У вобразах на кальчугах Капілавай - стылізацыя пад старажытныя  Грэцыю і Егіпет. У экспазіцыі каля трыццаці работ плюс аксесуары. У кожнага твора свая гісторыя.