Хрызантэмы ў восеньскім Батанічным садзе

12 сентября 2017

Хрызантэмы не ў зімовым, а ў восеньскім Батанічным садзе. "Хрызантэма-фея", “беласнежка” і нават “дзюймовачка”. На клумбах больш за дзве сотні гатункаў з Беларусі, Украіны, Індыі і Карэі. Сёлета калекцыю папоўнілі яшчэ дзесяць новых відаў яркіх раслін. Цвісці хрызантэмы будуць да першых замаразкаў.

Палюбавацца ў Батанічным садзе зараз можна і на вяргіні. Іх расце больш за трыста гатункаў.