Халоднае надвор’е ў вобласці захаваецца да нядзелі

30 марта 2015

Сіноптыкі аб’явілі аранжавы ўзровень небяспекі. У сталіцы і вобласці чакаецца тыдзень халоднага і ветранага надвор’я. Парасон спатрэбіцца амаль кожны дзень – з аўторка да нядзелі прагназуюць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Заўтра слупок тэрмометра падымецца да плюс 6 - 8 градусаў. Ноччу нуль - мінус адзін. Халоднае надвор’е ў вобласці захаваецца да нядзелі.

Дзяржаўтаінспекцыя раіць аўтамабілістам быць асабліва пільнымі на дарогах і захоўваць хуткасны рэжым. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, палепшыцца надвор’е не раней за першую дэкаду красавіка.