Халоднае і сырое надвор’е захаваецца да канца тыдня

13 марта 2015

У суботу чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ноччу і раніцай магчымы мокры снег, тэмпература паветра ноччу мінус 3 плюс 3, а днём плюс 3-8. Месцамі захаваецца парывісты вецер. Пачынаючы з нядзелі, надвор’е будзе паляпшацца. Тэмпература паветра ноччу мінус 2 плюс 3, а днём слупок тэрмометра падымецца да 4-9 градусаў цяпла. Такое нестабільнае надвор’е тлумачыцца супрацьстаяннем паўднёвага цыклону і паўночнага антыцыклону, якое разгарнулася над тэрыторыяй краіны апошнімі днямі.

Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "З поўначы наступае халодны скандынаўскі антыцыклон, а з поўдня надвор'е вызначае цыклон, які знаходзіцца з цэнтрам над Чорным морам, таму ўсталявалася такое вось ветранае і сырое надвор'е. Як раз праз нашу тэрыторыю праходзяць такія атмасферныя франты, якія прынеслі нам вось такое сырое і ветранае надвор'е".

Наступны тыдзень пачнецца цёпла і спакойна. Чакаецца без ападкаў, будзе больш сонечна, вецер аслабне. Ноччу тэмпература будзе змяняцца ад мінус 5 да 0, а днём ад 5 да 10, а месцамі і да 12 градусаў цяпла.