Хавер пакідае тэрыторыю Мінскай вобласці

7 декабря 2013

Супрацоўнікі МНС адзначаюць, што за мінулыя суткі стыхія не выклікала сур'ёзных здарэнняў у рэгіёне. Тым не менш, паводле прагнозаў сіноптыкаў, сёння сваю моц яшчэ захавае вецер - парывы дасягнуць дзесяці метраў за секунду, месцамі магчымы снегапады. Уначы слупкі тэрмометраў апусцяцца да дзевяці градусаў марозу. Тэмпература паветра працягне зніжацца як заўтра, так і на пачатку наступнага тыдня.


Па слядах ўчарашняга снегападу сёння з самай раніцы выехала спецтэхніка. Таму супрацоўнікі ДАІ заклікаюць вадзіцеляў не перашкаджаць працы камунальнікаў - выконваць правілы паркоўкі і не пакідаць аўтамабілі ля краю праезнай часткі.