"Хатынь вачамі студэнтаў" - у БНТУ прэзентавалі праекты па мадэрнізацыі музейнага комплексу

6 мая 2021

Сваё бачанне музея пад адкрытым небам прэзентавалі студэнты архітэктурнага факультэта. Новая арганізацыя прасторы і лакацый, поўнае пранікненне ў атмасферу памятнага месца - усяго 16 ідэй ад будучых дойлідаў. Свае працы яны прэзентавалі прафесійным архітэктарам і кіраўніцтву мемарыяльнага комплексу "Хатынь". 

Па выніках сустрэчы падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БНТУ і мемарыяльным  комплексам "Хатынь". Наперадзе конкурс, які дазволіць выявіць самую лепшую працу. Творчыя праекты размесцяць таксама на сайце ўніверсітэта.