КДК Беларусі адкрыў гарачую лінію па пытаннях працы аператараў паштовай сувязі

12 июля 2023

Камітэт дзяржкантролю адкрывае гарачую лінію па пытаннях працы беларускіх аператараў паштовай сувязі. З сённяшняга дня і да пятніцы, 14 ліпеня, уключна на кароткі нумар 191 можна паведаміць аб фактах няякаснага або несвоечасовага аказання паслуг паштовай сувязі. Патэлефанаваць можна ў выпадку, калі, напрыклад, на пошце ў горадзе або ў сельскай мясцовасці нязручны рэжым працы альбо ён не выконваецца.

Чакаюць і прапаноў па паляпшэнні якасці працы аператараў паштовых паслуг. Тэлефанаванні прымаюцца з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 18:00. Інфармацыю можна адправіць і ў чат-бот тэлеграм-канала Камітэта дзяржкантролю.