Кожную суботу з 9-ці раніцы да паўдня можна патэлефанаваць мясцовым уладам

27 мая 2016

Па тэлефонах прамых ліній кожную суботу з 9-ці раніцы да паўдня можна патэлефанаваць мясцовым уладам і вырашыць набалелыя пытанні.

Прадстаўнікі Мінскага і абласных выканкамаў гавораць, што такая форма працы эфектыўная: званкоў становіцца менш. Прамыя лініі таксама правядуць старшыні гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў, іх намеснікі і кіраўнікі спраў. Чарговая сувязь адбудзецца і заўтра, 28 мая.