Кожнае злачынства будзе разгледжана ў індывідуальным парадку, а фігуранты панясуць належнае пакаранне

9 февраля 2021
Пасяджэнні па крымінальных справах, звязаных з акцыямі пратэсту, пагрозамі і абразамі на адрас міліцыянераў, сёння прайшлі ў некалькіх раённых судах сталіцы. 

Сёння пачаўся працэс над 55-гадовым мінчанінам. Ён заліў будаўнічай пенай  замок і ўваходныя дзверы, а таксама паштовую скрыню, на якой напісаў абразы на адрас супрацоўніка міліцыі. У судзе Фрунзенскага раёна вынеслі прысуд па справе аб масавых беспарадках. 

Кожнае злачынства разгледзяць у індывідуальным парадку, а фігуранты панясуць належнае пакаранне. Працяг тэмы - у наступным матэрыяле (відэа).