Католікі ўсяго свету рыхтуюцца сустрэць Нараджэнне Хрыстовае

24 декабря 2017

Католікі ўсяго свету рыхтуюцца сустрэць вялікае свята -- Нараджэнне Хрыстовае. Сёння завяршаецца час адвенту - посту.

Напярэдадні святочнага набажэнства вернікі спяшаюцца ў касцёлы на споведзь. А вечарам хрысціяне збяруцца ў асяроддзі родных.

Белтэлерадыёкампанія па традыцыі рыхтуецца асвятляць святочныя набажэнствы. Сёння на тэлеканале "Беларусь 1" у 22:10 - прамая трансляцыя з касцёла Святога Архангела Мхаіла ў пасёлку Івянец, дзе адслужыць Архібіскуп-Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Пасля апаўночы ў 00:10 на нашым канале можна будзе ўбачыць і святочную службу з Ватыкана.