Католікі свету святкуюць Вербную нядзелю

14 апреля 2019

Паводле пісання, у гэты дзень Ісус увайшоў у Іерусалім. Людзі віталі Збавіцеля пальмавымі галінамі. З самой раніцы ва ўсіх касцёлах Беларусі праходзяць урачыстыя набажэнствы. Людзі ідуць у храмы, каб асвяціць вербныя галінкі. Імі ўпрыгожваюць дамы і захоўваюць увесь год як каштоўную рэліквію.

Заўтра  ў католікаў пачынаецца перадвелікодны тыдзень,  калі вернікі ўспамінаюць  апошнія дні  зямнога жыцця Хрыста.