Капітальная рэканструкцыя пуцеправода вядзецца па вуліцы Чыгуначная ў Кастрычніцкім раёне ў Мінску

31 июля 2019

У Мінску працягваецца рамонт мастоў. Зараз капітальная рэканструкцыя пуцеправода вядзецца па вуліцы Чыгуначнай у Кастрычніцкім раёне. Гэты аб'ект пабудаваны яшчэ ў 60-ыя гады мінулага стагоддзя, таму зараз патрабуе ланавага аднаўлення. Заменяць усе асноўныя элементы канструкцыі. Рамонтныя работы на гэтым участку весці вельмі складана, бо збудаванне знаходзіцца над чыгункай. Зараз працуюць у рэжыме так званых вокнаў - па некалькі гадзін з перапынкамі, каб не перашкаджаць руху цягнікоў.

Акрамя новага дарожнага пакрыцця, на мосце з'явіцца веладарожка і новае асвятленне. Рамонт плануюць завяршыць у маі. А зусім хутка спецыялісты дарожнай службы пачнуць аднаўленне моста на праспекце Жукава.