Якую тэхніку выкарыстоўваюць ратавальнікі для пошуку людзей?

20 мая 2022
GPS-трэкеры, квадракоптары і беспілотны лятальны апарат з цеплавізарам. Самую сучасную тэхніку выкарыстоўваюць беларускія ратавальнікі пры пошукавых аперацыях. Яна дазваляе выявіць людзей, якія згубіліся нават у самых цяжкапраходных месцах. Супрацоўнікі МНС перад пачаткам ягадна-грыбной пары праводзяць вучэнні.

Толькі летась па дапамогу ў пошуках людзей да ратавальнікаў звярталіся 483 разы. 632 чалавекі былі знойдзены, з іх 56 дзяцей.