Рэспубліканскай гімназіі-каледжу пры Акадэміі музыкі - 80 гадоў

4 декабря 2015

Кузня музычных кадраў Беларусі сёння адзначае юбілей. Рэспубліканскай гімназіі-каледжу пры Акадэміі музыкі - 80. Калектыў навучальнай установы са святам павіншаваў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сярод выпускнікоў гімназіі - вядомыя кампазітары, выканаўцы, музычныя крытыкі, педагогі, якія з'яўляюцца гонарам беларускай культуры. А поспехі навучэнцаў - пераможцаў розных творчых спаборніцтваў - спрыяюць павышэнню аўтарытэту нашай краіны ў свеце". Дарэчы, многія з выпускнікоў вяртаюцца ў каледж у якасці выкладчыкаў.

Свой юбілей гімназія-каледж адзначыць вялікім канцэртам на сцэне Белдзяржфілармоніі. Свята навучальнай установы збярэ навучэнцаў розных гадоў, педагогаў, выпускнікоў, прадстаўнікоў музычнай эліты краіны.