Як у БДЭУ знаходзяць дзелавую жылку і з дапамогай IT робяць бізнес паспяховым

21 мая 2023

Лічбавыя тэхналогіі зараз паўсюль і, зразумела, без іх немагчыма ўявіць эканоміку. Чаму б не рыхтаваць спецыялістаў, якія з дапамогай IT зробяць бізнес паспяховым, падумалі ў БДЭУ і адкрылі 4 гады таму спецыяльнасць "лічбавая эканоміка". І не пралічыліся. Яшчэ БДЭУ стаў удзельнікам праекта "Універсітэт 3.0". Сэнс у тым, каб знайсці ў студэнтаў дзелавую жылку, развіць бізнес-хватку. У вучэбную праграму ўвялі спецыяльныя дысцыпліны, звязаныя з прадпрымальніцтвам. А выкладаюць яе практыкуючыя навукоўцы і бізнесмены.

Па беларускі дыплом БДЭУ прыязджаюць студэнты з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Блізкага Усходу. За год тут вучацца больш чым 600 замежных грамадзян. А вось чаму яны выбіраюць Беларусь для атрымання вышэйшай адукацыі? І дзе ва ўніверсітэце, як гавораць студэнты, асаблівы вайб? Глядзіце ў фільме Агенцтва тэленавін "Заліковы юбілей".