Як у Беларусі праходзіў рэспубліканскі суботнік

23 апреля 2023

Навесці парадак і добраўпарадкаваць сваю зямлю. Гэта важная місія аб'ядноўвае мільёны беларусаў у красавіку! Ёсць у нас такая традыцыя - выходзіць усёй краінай на ўдарны выхадны на агульную карысць. Усё заробленае на суботніку пойдзе на моладзь і памяць. Сродкі плануюць накіраваць на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу ў Гомельскай вобласці і стварэнне цэнтра патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Прэзідэнт разам з камандай зноў працаваў у Хатыні. Трэба сказаць, што за апошні год мемарыяльны комплекс заўважна змяніўся. Да 80-гадовай гадавіны Хатынскай трагедыі правялі рэстаўрацыйныя работы, аднавілі старажытную вясковую цэркаўку, пабудавалі новы музей. Каб адразу "рвала сэрца" - так настройваў Аляксандр Лукашэнка, і зрабіць гэта атрымалася. Атрымалася перадаць увесь боль тых жахлівых падзей і часу. Але праца па добраўпарадкаванні мемарыяльнага комплексу не павінна спыняцца (відэа).