Расійскага нелегала знайшлі пад вагонам цягніка

1 августа 2019
Такім незвычайным спосабам ён спрабаваў трапіць у Польшчу. Паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, напярэдадні ў пункце пропуску "Буг", мужчына чакаў, пакуль састаў пачне рухацца, каб неўзаметку на яго забрацца. Жыхар Цюмені не стаў адмаўляць, што хацеў эмігрыраваць у Еўропу. Парушальніку пагражае буйны штраф і дэпартацыя.