Як праходзіць датэрміновае галасаванне ў Гомельскім рэгіёне

21 февраля 2024

Мы разам без аглядкі на чыё-небудзь меркаванне вызначаем далейшы шлях развіцця нашай Беларусі.

Сёлетняя электаральная кампанія - адна з самых адказных за ўсю гісторыю незалежнасці краіны. Сёння другі дзень датэрміновага галасавання на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў і ў мясцовыя саветы. Паводле даных Цэнтрвыбаркама, яўка выбаршчыкаў склала ўжо практычна 6 %. Як праходзіць датэрміновае галасаванне ў Гомельскім рэгіёне - падрабязнасці ў Наталлі Ігнаценкі.

Веткаўскі раён

У Гомельскай вобласці для датэрміновага галасавання адкрыта 917 участкаў з 955. Астатнія, закрытыя, прымуць выбаршчыкаў у асноўны дзень галасавання. Дарэчы, ў рэгіёне з агульнай колькасці ўчасткаў 466 знаходзяцца ў горадзе, а 489 - у сельскай мясцовасці.

З самага адкрыцця ўчастка для галасавання нумар 9 ў вёсцы Хальч шматлюдна. У спісах 938 выбаршчыкаў. Кандыдатаў ў дэпутаты людзі добра ведаюць - даўно ўзважылі, хто чаго каштуе па рэальных справах. Надышоў час выбіраць. Важнасць моманту сяляне разумеюць, а таму прыходзяць на ўчасткі актыўна, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю і аддаць голас за будучыню Беларусі. Кожны хоча ўнесці свой уклад.

У перыяд датэрміновага галасавання выбарчыя ўчасткі працуюць з 12 да 19 гадзін без перапынку на абед. У сельскай мясцовасці выбаршчыку прапануюць 4 бюлетэні, каб узяць удзел у выбары дэпутатаў усіх ўзроўняў. У той час як у сталіцы - па два, у абласных і раённых цэнтрах - на адзін больш - па тры.

Прыўзняты настрой і адпаведную атмасферу падтрымліваюць творчыя калектывы. Гэта ўжо добрая традыцыя.

Удзел у электаральнай кампаніі - зона адказнасці кожнага грамадзяніна. Усяго ж належыць выбраць больш за 12 тысяч дэпутатаў у мясцовыя саветы і 110 - у парламент.

Датэрмінова можна будзе прагаласаваць да 24 лютага ўключна. 25 лютага, у адзіны дзень галасавання, участкі будуць адкрыты з 8 раніцы да 8 вечара.