Як на Маладзечанскім мясакамбінаце вырабляюць каўбасу ў натуральнай цвілі

12 февраля 2024

"Ад поля да прылаўка" - па такім прынцыпе працуе сучасны шматпрофільны мясаперапрацоўчы комплекс у Маладзечанскім раёне, таму мае і высокую вытворчую магутнасць. За месяц вырабляюць больш чым тысячу тон каўбасных вырабаў, мясных далікатэсаў і паўфабрыкатаў.

Канстанцін Загонскі, дырэктар мясаперапрацоўчага комплексу Маладзечанскага мясакамбіната:

Працэс высушвання нашых сыравэнджаных вырабаў дастаткова працяглы. Хачу паказаць вам каўбасу ў натуральнай цвілі. Гэта не пасыпка і не імітацыя. Гэта менавіта натуральная цвіль, якую мы вырошчваем у спецыяльным памяшканні. Каля 25-30 дзён каўбаса знаходзіцца тут. 14 градусаў тэмпература і пэўная вільготнасць, якую я не гатовы назваць зараз, таму што гэта сакрэт.

На прадпрыемстве працуюць на імпартазамяшчэнне, частка асартыменту ідзе на экспарт. Прадукцыю Маладзечанскага раёна спажываюць жыхары Расіі, Казахстана, Кітая і іншых краін.