Як Мінск рыхтуецца да Дня Незалежнасці?

1 июля 2022
Маштабныя банеры, аб'ёмныя зоркі і памятныя інсталяцыі. Мінск рыхтуецца да святкавання Дня Незалежнасці. Асноўныя ўрачыстыя лакацыі ўпрыгожаны. На Кастрычніцкай плошчы, напрыклад, 12-метровая арт-свечка. На ёй фотаэкспазіцыя да Года гістарычнай памяці. Святочны дызайн да 3 Ліпеня таксама ля Палаца спорту і на плошчы Незалежнасці. На фасадзе педагагічнага ўніверсітэта традыцыйна разгарнулася 40-метровае пано. Зрэшты, тэматычнае афармленне падрыхтавалі ўсе раёны сталіцы.

Святочнай атмасферай напоўніўся кожны куток сталіцы: флагавыя канструкцыі і арт-кампазіцыі, графіка на апорах асвятлення. Урачыста жыхароў і гасцей сталіцы таксама сустракаюць уздоўж магістраляў і на ўездах у горад.