Распродаж ваеннай тэхнікі прайшоў у Старых Дарогах

22 июля 2022
Рэалізаваць лішкі і дазволіць аматарам набыць ваенную тэхніку. У Старых Дарогах прайшла выстава-продаж ваеннай маёмасці. На рэалізацыю выстаўлены некалькі соцень узораў, запатрабаваных у народнай гаспадарцы і ў прыватных прадпрымальнікаў. Дзякуючы наладжанай сістэме лагістыкі афармленне пакупкі адбываецца за мінімальны час, а аматары ваеннай тэхнікі  могуць папоўніць сваю калекцыю.