Да мемарыяла Буйніцкае поле леглі кветкі і вянкі

8 мая 2014

Ушанаваць памяць тых, хто аддаў свае жыцці за мірнае неба над сучаснай Беларуссю, сабраліся сёння сотні людзей у Магілёве. Да мемарыяла Буйніцкае поле леглі кветкі і вянкі. Прайшлі ўрачысты мітынг, канцэрт і святочны салют. Буйніцкае поле стала сімвалам мужнасці і стойкасці не толькі магіляўчан, але і ўсяго беларускага народа. Амаль месяц тут трымалі абарону супраць перавышаючых сіл праціўніка ў далёкім 1941-м.