Да каго дадому прыходзяць мабільныя групы выбарчых камісій

25 февраля 2024

Зрабіць даступным працэс галасавання дапамагаюць мабільныя групы выбарчых камісій. Разам з пераноснай урнай і бюлетэнямі прыходзяць дадому да тых, хто не змог па стане здароўя прыйсці на ўчастак. У асноўным гэта людзі пажылога ўзросту, з абмежаванымі магчымасцямі. Заяўкі ад іх прымаюць па тэлефоне на ўчастках, да якіх прыпісаны выбаршчыкі.

Заяўкі, каб прагаласаваць дома, участковыя выбарчыя камісіі прымаюць 25 лютага да 18:00. Самі  ўчасткі працуюць да 20:00.


Тэгі:

#Выборы 2024