Беларуска-турэцкія стасункі ў сферы культуры і адукацыі

24 апреля 2019

Гэтымі днямі беларускі танец у Турцыі дэманструюць вучні з Капыля. Дзеці з Мінскай вобласці прымаюць удзел у свяце, прысвечаным Дню дзяцей і нацыянальнага суверэнітэту, які Турэцкая рэспубліка адзначае 23 красавіка. А ў Мінску свята з гэтай нагоды адбылося ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Кантакт".
Партнёрскія мерапрыемствы ў фармаце творчых і агульнаадукацыйных абменаў паміж Беларуссю і Турцыяй праводзяцца з 2016 года.