Да акцыі "Беларусь памятае" сёння далучыліся спартсмены

3 июля 2019

На плошчу Перамогі аддаць даніну памяці прыйшлі алімпійская чэмпіёнка - фрыстайлістка Ала Цупер, алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў, пераможцы II Еўрапейскіх гульняў батутысткі Ганна Ганчарова і Марыя Махарынская, а таксама акрабаткі Вераніка Набокіна, Юлія Івончык і Карына Сандовіч - усе яны ўсклалі кветкі ў знак памяці. У акцыі прыняў удзел і генеральны дырэктар хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў, прычым кіраўнік прыйшоў са сваёй чатырохгадовай дачкой. Кветкі да абеліска на плошчы Перамогі ўсклалі і юныя хакеісты спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву БФСТ "Дынама" і каманды "Грыфоны".
Акцыя "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" праходзіць па ўсёй краіне.