Выстава іранскага мастацтва адкрываецца ў Мінску

7 февраля 2024

Персідскія мініяцюры ў выкананні сучасных мастакоў і традыцыйнае мастацтва. З культурнай спадчынай Ірана пазнаёміць выстава ў Мінску. Адкрыццё прымеркавана да 45-й гадавіны перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Экспазіцыя падзелена на некалькі тэматычных зон, запланаваны лекцыі і майстар-класы. Пазнаёміцца з культурнай спадчынай іранскай дзяржавы і наведаць інтэрактыўныя мерапрыемствы можна ў галерэі "Універсітэт культуры" да 24 лютага.