Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся кіраўнікі беларускіх СМІ

6 мая 2020
75  гадоў  таму да Вялікай Перамогі заставаліся ўсяго  тры дні. Сёння ж мы ўспамінаем герояў, якія мужна абаранялі нашу Радзіму. Па ўсёй краіне аддаюць даніну памяці і ўскладаюць кветкі да манументаў і абеліскаў на месцах кровапралітных бітваў. 

Да акцыі "Беларусь памятае. Памятаем кожнага" далучыліся і кіраўнікі беларускіх СМІ. Яны сабраліся ўшанаваць памяць  тых, хто загінуў, у месцы, дзе ніколі не змаўкае перазвон. Вёска Хатынь была знішчана фашыстамі ў 1943 годзе. У адрыне карнікі спалілі 149 чалавек, 75 з якіх былі дзеці. Страшны лёс Хатыні ў гады Вялікай Айчыннай падзялілі яшчэ 186 беларускіх вёсак.

Артур Зельскі, дырэктар дзяржаўнага мемарыяльнага комплексу "Хатынь": "З аднаго боку паток безумоўна, паменшыўся, але інтарэс не згас. Людзі па-ранейшаму, нягледзячы на вось гэтыя складанасці, натуральна, сем'ямі".