Да 23 лютага ў Віцебскім рэгіёне стартаваў 100-кіламетровы марш-кідок

19 февраля 2018

У гонар Дня абаронцаў Айчыны і стагоддзя Узброеных Сіл Беларусі ў паўночным рэгіёне стартаваў стакіламетровы марш-кідок.

Удзельнічаюць у ім разведчыкі 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады. Ім трэба будзе прайсці па маршруце Віцебск - Гарадок - Езярышча. Падчас лыжнага пераходу дэсантнікі ўскладуць кветкі да помнікаў і воінскіх пахаванняў.

Вадзім Лукашэвіч, намеснік камандзіра 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады ВС Беларусі:

"Асноўная мэта гэтага мерапрыемства - аддаць даніну павагі абаронцам усіх пакаленняў. У мерапрыемстве ўдзельнічаюць самыя лепшыя вайскоўцы нашага славутага злучэння. Выбралі самых адказных, самых фізічна падрыхтаваных".

Ужо заўтра ўдзельнікі лыжнага пераходу сустрэнуцца з расійскімі дэсантнікамі - яны ажыццяўляюць аналагічны марш-кідок на тэрыторыі сваёй краіны. У гарадскім пасёлку Езярышчы пройдзе ўрачысты мітынг.