Вядомыя спартсмены возьмуць удзел у акцыі Тыдзень лесу

31 марта 2015

Антаніна Кошэль, Любоў Чаркашына, Сяргей Макаранка і іншыя пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў возьмуць удзел у акцыі Тыдзень лесу. Сёння вядомыя спартсмены адправяцца ў пасёлак Станькава, дзе зоймуцца пасадкай дрэў. Сёлета акцыя праходзіць з 28 сакавіка па 4 красавіка па ініцыятыве лясной гаспадаркі Беларусі і прысвечаная 70-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.