Змены глабальнага і рэгіянальнага клімату будуць вывучаць у цэнтры кліматычных даследаванняў

13 марта 2017

Новая структура створана ў Акадэміі навук Беларусі. Сярод асноўных кірункаў працы - ацэнка ўплыву кліматычных змен на шэраг галін эканомікі краіны, а таксама распрацоўка рэкамендацый па іх адаптацыі. Будзе займацца цэнтр і работай над даведкавымі дапаможнікамі і нарматыўнымі дакументамі ў сферы сельскагаспадарчай, будаўнічай кліматалогіі, рэкрэацыі і турызму.