З-за непагадзі ў Смалявічах адмянілі купальскія гулянні

7 июля 2015

Напярэдадні парывісты вецер і праліўны дождж прагналі са сцэны артыстаў Смалявіцкага дома культуры, якія рыхтаваліся адзначыць адно з самых любімых народных святаў - Купалле. Вогнішча так і не паспелі распаліць, вянкі, якія плялі цэлы дзень, прыйшлося хаваць у машыну. Пад ліўнем згарнулі свой гандаль пункты грамадскага харчавання, арганізатары так і не паспелі раскласці батуты і іншыя забаўныя атракцыёны.