З гліны, дрэва, паперы і шкла. "Котавыстава. Каты вандроўніка" ў дапамогу бяздомным гадаванцам працуе ў Маладзечне

26 октября 2023

Для замілавання, добрага настрою і ў дапамогу прытулкам для бяздомных хатніх гадаванцаў. Мінскі абласны краязнаўчы музей прадстаўляе праект "Котавыстава. Каты вандроўніка"! Аўтар - турагент з Віцебска Дзмітрый Рыжык. У экспазіцыі - больш за 600 прадметаў "кацінай" тэматыкі. Экспанаты прывезены з розных куткоў свету. Усяго калекцыянер дэманструе "мурлыкаў" з 60 краін.

На "Котавыставе" - экспанаты з гліны і дрэва, паперы і шкла, металу і тканіны - сотні варыянтаў і ніводны не паўтараецца. Выстава - дабрачынная: усе сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на дапамогу бяздомным жывёлам.