Са жніўня - у лістапад

5 октября 2015

Па-летнему цёплыя мінулыя выхадныя ўжо заўтра зменіць надвор'е, больш характэрнае для канца восені. Рэзкае пахаладанне прынясе арктычнае паветра. Халодны вецер, начныя замаразкі і нізкая дзённая тэмпература захаваюцца да сярэдзіны кастрычніка. Сярэдняя тэмпература на гэтым тыдні будзе на тры-пяць градусаў ніжэйшай за норму. Ужо ў сераду ноччу наступяць першыя замаразкі, а дзённая тэмпература апусціцца да чатырох градусаў.

Дзмітрый Рабаў, начальнік cлужбы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Папярэдне нас чакае такі зацяжны халодны перыяд да сярэдзіны месяца. А там ёсць верагоднасць, што ў другой палове месяца прыйдзе бабіна лета, установіцца цёплае і камфортнае надвор'е. І восень нас яшчэ пацешыць цёплымі дзянькамі".

У выхадныя дні халоднае надвор'е захаваецца, а жыхары паўночна-ўсходніх раёнаў у суботу і нядзелю змогуць убачыць першы снег.