Вынікі Усебеларускага народнага сходу абмяркоўваюць у працоўных калектывах

1 марта 2021
Навацыі ў адукацыйным працэсе, сучасныя тэхналогіі ў навучанні і выхаванне патрыятызму. З калектывам і навучэнцамі Барысаўскай школы № 25 сустрэўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шыпула. На парадку дня - падвядзенне вынікаў Усебеларускага народнага сходу. Абмяркоўвалі, чым жывуць школьнікі, ролю сямейнага выхавання ў станаўленні грамадзянскай пазіцыі і як будзе развівацца маладзёжная палітыка краіны.

Вынікі народнага дыялогу падвялі і ў Барысаўскай друкарні. З працоўным калектывам абмяркоўвалі планы прадпрыемства і хвалюючыя работнікаў тэмы.