Вынікі года і планы на будучыню абмеркавалі на пасяджэнні прэзідыума РГА "Белая Русь"

18 декабря 2015

Вынікі гэтага года і планы на будучыню абмеркавалі сёння на пасяджэнні прэзідыума Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Асаблівая ўвага ў наступныя два гады - удзелу ў кампаніі па выбарах дэпутатаў Нацыянальнага сходу шостага склікання. Акрамя таго, працягнецца ўдасканаленне форм і метадаў грамадска-палітычнай працы.

Алена Асмалоўская, старшыня першаснай арганізацыі РГА "Белая Русь" цэнтральнага апарата ААТ "АСБ "Беларусбанк": "Наш актыў не толькі будзе ўдзельнічаць у якасці кандыдатаў у дэпутаты, але і шырока будзем удзельнічаць у кампаніі, у працы камісій, у вылучэнні, у ініцыятыўных групах, у назіральніках, таму гэта вельмі добрая школа для нашага актыву ў якасці актыўнай грамадскай дзейнасці і вопыту ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці краіны".

Канчатковыя вынікі гэтага года і план працы на будучыню актыў грамадскага аб'яднання падвядзе падчас пасяджэння Рэспубліканскага савета.