Гісторыя маёра Віхра - Аляксея Бацяна - у дакументальнай стужцы "Легенды дзяржбяспекі"

22 октября 2020

Легенды, якія вымушаныя былі заставацца ў цені, але сёння іх біяграфіі ў сюжэтах шпіёнскіх трылераў. Наш тэлеканал пачынае паказ шматсерыйнай дакументальнай стужкі "Легенды дзяржбяспекі". Перад "Панарамай" гісторыя легендарнага маёра Віхра - Аляксея Бацяна. У біяграфіі ўраджэнца Валожынскага раёна дзясяткі паспяховых баявых аперацый, тысячы кіламетраў па тылах праціўніка і - галоўнае - выратаванне польскага Кракава ад знішчэння.