Гісторыя гэтага беларуса натхняе тысячы людзей па ўсім свеце

6 октября 2016

У Маскве прайшла сустрэча з Аляксеем Талаем. Ён у 16 гадоў падарваўся на ваеннай міне і застаўся без рук і ног. Сёння ён паспяховы бізнесмен, жанаты, выхоўвае траіх дзяцей і займаецца дабрачыннасцю. Зараз рыхтуе сумесны праект "Шчасце не мае нацыянальнасцяў" з расійскай дзівай касмічнай оперы Яўгеніяй Лагунай. Мэта - не толькі знайсці сем'і для дзяцей-сірот, але і даць ім шанец на шчаслівую будучыню. Таму ў зале вядомыя расійскія рэжысёры, палітыкі, бізнесмены і шматдзетныя маці.

Аляксей Талай і Яўгенія Лагуна неўзабаве наведаюць і Беларусь са сваім праектам. Яны разам з расійскімі і беларускімі зоркамі эстрады і спорту наведаюць інтэрнаты і зладзяць для хлопцаў і дзяўчат майстар-класы.