Інвестыцыі ў здароўе! Новы модульны ФАП адкрылі ў Салігорскім раёне

6 февраля 2024

Новы модульны ФАП адкрылі ў вёсцы Лістападавічы Салігорскага раёна. Медыцынскі аб'ект узвялі па ўнікальнай тэхналогіі: металічны каркас уцяплілі сэндвіч-панэлямі. Для сферы аховы здароўя Мінскай вобласці гэта першы такі вопыт (праект рэалізавалі пры падтрымцы Беларуськалія). Будынак абсталявалі ўсімі неабходнымі сістэмамі, укамплектавалі мэбляй і медыцынскім наборам. У зоне абслугоўвання больш за тысячу чалавек.

Зараз у раёне дзейнічае 24 фельчарска-акушэрскія пункты. На ўсіх аб'ектах правялі рэканструкцыю і рамонт.