Інтэрнэт-магазін "Е-дастаўка" пашырыў сферу дзейнасці

19 октября 2016

Зараз яго паслугамі могуць скарыстацца  юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Асабліва зручна гэта будзе для прадпрыемстваў сектара HoReCa! Кафэ, рэстараны і гатэлі змогуць заказаць усе неабходныя прадукты, напоі, бакалею і нават  бытавую хімію  з бясплатнай дастаўкай і ў камфортны для іх час. Падрабязнасці ў Ксеніі Лебедзевай.

"Е-дастаўкай" Агнеса карысталася раней, заказваючы прадукты дахаты для сям'і. Узрадавалася, калі такая ж паслуга з'явілася і для юрасоб. Зараз усё неабходнае заказваюць вечарам, а раніцай атрымліваюць свежыя прадукты з сертыфікатам якасці і таварнымі накладнымі.

 Агнеса Абазян, рэстаратар:

"Зараз не той час, каб склад загружаць таварам,  замарожваць і тавар, і грошы. Таму "Е-дастаўка" вельмі своечасова гэта ўсё зрабіла. І мне вельмі зручна. Вечарам мы глядзім, што нам трэба для рэстарана. Раніцай да нас прыходзіць увесь тавар".

Незаменным памочнікам "Е-дастаўка" стане і для офісных супрацоўнікаў, памочнікаў кіраўнікоў адміністрацыйна-гаспадарчых аддзелаў розных арганізацый. У найбліжэйшы час для новых кліентаў "Е-дастаўка" пашырыць асартымент канцылярскіх тавараў і бытавой хіміі.

Васіль Вілько,  дырэктар ЗАТ "Інтэрнэт-магазін "Еўраопт":

"Мы імкнёмся, каб сэрвіс "Е-дастаўка" быў максімальна зручны і камфортны для ўсіх пакупнікоў.  Таму з пашырэннем зон дастаўкі мы будзем аказваць паслугу юрыдычным асобам і ў іншых гарадах краіны".

Мінімальная сума заказу для юрыдычных асоб усталявана ў памеры 40 беларускіх рублёў. Гэта дазволіць ажыццяўляць пакупкі невялікімі партыямі, атрымліваючы бясплатную дастаўку і поўны камплект таварасуправаджальных дакументаў і дакументаў, якія пацвярджаюць якасць.

Пакуль інтэрнэт-гіпермаркет "Е-дастаўка" абслугоўвае юрасоб і індывідуальных прадпрымальнікаў толькі ў Мінску. Аднак неўзабаве сэрвіс стане даступны і ў іншых рэгіёнах.