Інтэрактыўныя вучэнні прайшлі на базе аздараўленчага цэнтра "Лідар"

26 января 2022
Урокі бяспекі ад ратавальнікаў для выхаванцаў патрыятычных клубаў сталіцы.  Інтэрактыўныя вучэнні прайшлі на базе аздараўленчага цэнтра "Лідар". Супрацоўнікі МНС разам са школьнікамі ўзгадалі асноўныя правілы бяспечных паводзін у побыце, а таксама падчас надзвычайных сітуацый - задзейнічалі спецтэхніку і кіналагічную службу. Новыя навыкі адпрацавалі на практыцы -  самастойна патушылі пажар.

Упершыню змена "Акадэмія мужнасці" сабрала больш за паўтары сотні школьнікаў  і ўдзельнікаў ваенна-патрыятычных клубаў сталіцы "Рысь", "Граніт" і "Адвага". Арганізаваць насычаную праграму ў аздараўленчым цэнтры дапамагаюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, ратавальнікі і вайскоўцы.