Складаныя дарожныя ўмовы ў Мінску з-за моцнага снегападу

4 февраля 2021
Камунальныя службы ў аператыўным рэжыме ачышчаюць вуліцы, тратуары і двары. На дарогі выехала спецтэхніка,  а гэта амаль 700 машын, ім у дапамогу  каля васьмі соцень прыбіральшчыкаў тэрыторый. Паралельна гарадскія магістралі апрацоўваюць супрацьгалаледнай сумессю. Хуткасць руху машын значна знізілася, вадзіцелям варта захоўваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал, не  рабіць рэзкіх манеўраў. А яшчэ  не паркаваць аўто ўздоўж дарог і ля  пешаходных пераходаў і прыпЫначных пунктаў, каб не замінаць дарожным службам. 

Спецплан "Надвор'е" дзейнічае ў Мінскай вобласці

У сувязі з завірухай Дзяржаўтаінспекцыяй Мінскай вобласці ўведзены спецплан "Надвор'е". На самых ажыўленых трасах снегаўборачная тэхніка працуе ў суправаджэнні ДАІ. Найбольш складаная сітуацыя на дарогах Мінскага, Лагойскага, Смалявіцкага, Стаўбцоўскага,  Валожынскага, Дзяржынскага і Капыльскага раёнаў. Бачнасць на трасах вельмі дрэнная. ДАІ таксама просіць аўтамабілістаў не абганяць снегаўборачную тэхніку,  а вадзіцеляў грузавога транспарту па магчымасці ўстрымацца ад паездак або перачакаць снегапад на спецыяльных пляцоўках.