Інфармацыйныя тэхналогіі дапамогуць архіўным службам

3 июня 2013

Як зрабіць архіўныя дакументы больш даўгавечнымі і даступнымі? Наколькі інфармацыйныя тэхналогіі дапамогуць спрасціць і паскорыць працу архіваў? Гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі кіраўнікі архіўных службаў Беларусі, Расіі і Украіны. У нашай краіне ў фондах захоўваецца больш за 12 мільёнаў спраў. Пакуль у прыярытэце апрацоўка навукова-даведачнай інфармацыі.
Сёння грамадства стала часцей звяртацца ў архівы, чым у савецкі час. І інфармацыйныя тэхналогіі зробяць працу архіўных службаў больш аператыўнай.