Індыйскі штам COVID-19 выяўлены і ў Беларусі

23 июня 2021

У Мінску 10 даследаваных узораў мелі набор характэрных мутацый. Пры гэтым цыркуляцыя гэтага варыянту ў іншых рэгіёнах краіны не вызначана. Сёння ёсць падставы меркаваць, што "індыйскі" варыянт можа больш эфектыўна распаўсюджвацца ў параўнанні з варыянтамі віруса, якія цыркулявалі ў самым пачатку эпідэміі. Аднак на сённяшні дзень няма звестак наконт  таго, што гэты варыянт выклікае больш сур'ёзнае захворванне. Спецыялісты лічаць, што актыўная вакцынацыя дапаможа грамадзянам перанесці індыйскі штам COVID-19 больш спакойна. Яго шырокае распаўсюджванне ў першую чаргу звязана з невыкананнем мер засцярогі і невялікай колькасцю прышчэпленых асоб, што не дазваляе дасягнуць неабходнага ўзроўню папуляцыйнага імунітэту.