Салістка Вялікага тэатра Ірына Яромкіна стала народнай артысткай Беларусі

27 февраля 2019

Навіна прыму заспела за мяжой. Зараз трупа тэатра знаходзіцца на гастролях у Мексіцы. У Вялікім Ірына Яромкіна служыць з 1997 года. За гэты час вядучы майстар сцэны выканала больш як 40 роляў. Кар'еру Ірына сумяшчае з сям'ёй - яна шматдзетная маці. У гэтым тэатральным сезоне Яромкінай ізноў даручылі вядучыя партыі.

На беларускую сцэну народная артыстка вернецца ў пачатку красавіка. Ужо заўтра Ірына Яромкіна і трупа Вялікага дадуць балет "Спячая прыгажуня" ў мексіканскім Лос-Мочыс.