Імі ганарыцца краіна - цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" ў Палацы Рэспублікі

9 января 2024

Дзяржава бачыць і шануе тых, хто жыве і працуе на карысць беларусаў і сваёй краіны.

У Палацы Рэспублікі адбылася цырымонія ўручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва, а таксама "Беларускі спартыўны Алімп". Усіх асабіста сёння ўшаноўвае Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў асаблівую ўвагу на тым, што глыбокая пашана да народнай культуры - гэта пытанне нацыянальнай годнасці.

Гэтыя людзі не глядзяць на гадзіннік, яны гатовы ахвяраваць асабісты час дзеля агульнай выгады. Яны і ёсць Беларусь, і імі ганарыцца краіна. Поўную версію цырымоніі ўзнагароджання глядзіце адразу пасля "Панарамы".