II Еўрапейскія гульні афіцыйна адкрытыя. Сацсеткі апанавалі публікацыі з маляўнічага шоу

22 июня 2019
II Еўрапейскія гульні афіцыйна адкрытыя! Урачыстая цырымонія не пакінула абыякавымі тысячы людзей. Сацсеткі апанавалі публікацыі з яркага і маляўнічага шоу.

На мерапрыемстве кантынентальнага маштабу пабывалі і сусветныя зоркі. Хтосьці з іх удзельнічаў у самім шоу, а хтосьці з трыбун назіраў за ўсім, што  адбываецца.

Хэдлайнерамі цырымоніі сталі Дымаш і Ганна Нятрэбка. Оперная спявачка ў сваім "Інстаграме" выклала відэа, дзе разам з Ігарам Крутым і Юсіфам Эйвазавым чакае свайго выхаду.

Дымаш Кудайберген таксама падзяліўся відэазапісам свайго выступлення.

Віктар Бабарыкін - галоўны дырыжор Прэзідэнцкага аркестра - на сваёй старонцы ў "Фейсбуку" апублікаваў фатаграфіі з выступлення.

Паралімпіец Аляксей Талай назіраў за грандыёзным шоу з трыбун: "Стадыён "Дынама" проста бурліць неверагоднымі эмоцыямі! Чакаем запальвання агню!".

"Гэтай ноччу на цырымоніі адкрыцця на прыгажуне-стадыёне "Дынама" было сапраўднае свята!", - падзяліўся эмоцыямі старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі.

Зараз спартсменаў і балельшчыкаў чакае спартыўны марафон, які завершыцца 30 чэрвеня.